МУЗЕЙ "ВЫТОКІ"
Рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.2012 года N 220 Комплекснаму краязнаўчаму музею “Вытокі” Лойкаўскай сярэдняй школы" прысвоены статус “народны”.
Музей прымае экскурсантаў:
Панядзелак 900 – 1200
Аўторак 900 – 1200
Серада 900 – 1200
Чацвер 900 – 1200
Пятніца 1300 – 1600
Заказы на правядзенне экскурсій праводзяцца па тэлефону: +375 29 249 43 99 (Маслякова В.У.).
Комплексна - краязнаўчы
музей «Вытокі»
Кіраўнік музея Маслякова Вольга Уладзіміраўна
Мэтай музея з’яўляецца выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны, павышэнне эфектыўнасці адукацыйна-выхаваўчага працэсу.
Задачы:
- зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю;
- выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага;
- назапасіць гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя веды;
- развіваць творчае мысленне вучняў.
Музей адкрыты ў 1990 годзе. Рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2012 года № 220 комплексна-краязнаўчаму музею «Вытокі» прысвоены статус «народны».
На верасень 2017 года фонд налічвае 1250 музейных прадметаў, у тым ліку 1000 – асноўнага фонду.
Найбольш каштоўныя эксапанты:
Абрус, вязаны на раме
Бівень маманта
Жалязка (прас)
Крамянёвы тапор
Тапор з нямецкай манаграмай
Экспазіцыя музея ўтрымлівае пяць раздзелаў:
- З гісторыі краю
У ім можна пазнаёміцца з мінулым і сучасным нашай вёскі, фальклорам і тапанімікай рэгіёну.
- Шлях хлеба на стол у нашых продкаў
Як вядома, хлеб – аснова жыцця. Аб гэтым разказваюць нашыя экскурсаводы падчас экскурсій, выкарыстоўваючы экспанаты гаспадарчага карыстання беларуса-земляроба.
- Хата – Сусвет селяніна-беларуса
Паказаны побыт беларуса-селяніна ў сярэдзіне ХХ ст. Тут можна пазнаёміцца з інтэр’ерам сялянскай хаты, патрымаць у руках кнігу, лыжку, паклыхаць калыску, дэтальна раглядзець прыгожыя ручнікі і дываны мясцовых майстрых.
- Традыцыйна-народная культура рэгіёну
«Ганчарства» прадстаўлена наборам разнастайнага па форме і прызначэнні посуду;
«Пляценнне» ўтрымлівае рэчы, зробленыя лазы і лыку (кашы, лапці);
«Ткацтва» і «вышыўка» ўтрымлівае саматканыя рэчы: посцілкі (ходнікі),абрусы, сурвэткі, вышываныя карціны.
Вырабы з металу прадстаўлены замкамі, нажніцамі для стрыжкі авечак, ключамі, сякерамі.
Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены драўляныя прылады працы і вырабы шаўца абудку: капылы, абіякі дарослыя і дзіцячыя.
- Сядзібна-паркавыя комплексы рэгіёну
У гэтым раздзеле Вы даведаецеся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб панскіх сядзібах пана Тукалы ў в. Белыя Балоты, Свцяцку Валовічаў, Свяцку Гурскіх.