Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Музейная выстава “Лён у жыцці нашых продкаў”.

Дата: 11 октября 2021 в 16:07
154 просмотра

У бягучым навучальным годзе каманда вучняў “Фенікс” Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна працягвае ўдзельнічаць у абласным турысцка-краязнаўчым праекце “Ад вытокаў да будучыні”.

             На пачатку кастрычніка ў актавай зале    была арганізавана музейная выстава “Лён у жыцці нашых продкаў”. “Пасееш  лён – збярэш золата”, - кажуць людзі.На выставе  былі прадстаўлены прылады працы, якія служылі для  апрацоўкі льну: мялка, трапло, грабяні і шчоткі , прасніца,калаўрот, матавіла,прыстасаванні да кроснаў.

             Асноўнай тканінай, якая выкарыстоўвалася пры пашыве беларускага народнага касцюма быў лён. Наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць убачыць узоры мужчынскай і жаночай вопраткі. Цікава, што ў нашай мясцовасці жанчыны насілі саматканыя спадніцы карычневага колеру,аздобленыя палоскамі. Спадніцу-андарак зберагла і перадала ў наш   музей жыхарка вёскі Зарачанка Алешчык Зоф’я Аляксандраўна. Вучаніца 8 класа Калінская Таццяна паказала фартух, які ткала і вышывала яе бабуля Калінская Аліна Аляксандраўна.

             Сярод льняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва варта ўвагі калекцыя ручнікоў- абрадавых, побытавых,  дарожных...Самым высокім  статусам надзяляўся набожнік –ручнік,якім упрыгожвалі абразы Чырвонага кута.

            Лён і сёння з’яўляецца візітнай карткай Беларусі.Амаль кожны замежны турыст, вяртаючыся  да дому, вязе з сабой  сувенір з беларускага льну.

             Удзел у музейнай выставе выклікаў у навучэнцаў зацікаўленасць да народных рамёстваў і беларускай культуры, пачуццё адказнасці за захаванне спадчыны малой радзімы.

                                                                                                                                                   

Люцына Раманчук,

                                                                                                                                                кіраўнік краязнаўчага музея “Вытокі”

                                                                          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.