Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Туристическая карта

Дата: 19 апреля 2019 в 11:43, Обновлено 27 сентября 2022 в 13:40

Турыстычная карта рэгіёна

<iframe height="480" src="https://www.google.com/maps/d/embed?mid=16Affuvor8x0uaAZ-43pOM6l2o5TTMCSR" width="640"></iframe>

Экскурсійны маршрут:

в.Зарачанка – Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – будынак былой адміністрацыі польскай гміны – аграгарадок Лойкі – народны краязнаўчы музей “Вытокі” – маёнтак пана Тукалы ў в.Белыя Балоты.

 

Від турызма – культурна-пазнавальны.

Працягласць – 10 км.

Працягласць па часе – 3 гадзіны.

  

   Пачынаем нашу экскурсію ў вёсцы Зарачанка. Гэта невялікая вёска, якая знаходзіцца зусім недалёка ад Гродна. Даўнюю і багатую гісторыю мае яна. Ляжыць вёска на скрыжаванні дарог, на беразе невялікай рэчкі Бялянкі. Таму і атрымала назву Зарачанка, за рэчкай, значыць. А ўзнікла вёска вельмі даўно, аж у канцы XV стагоддзя. Спачатку вёска называлася Баля Касцельная. Баля – таму што вакол вёскі было шмат балот, а Касцельная, бо з 1937 годзе тут быў пабудаваны Касцёл раства Дзевы Марыі на месцы разбуранай царквы Святога Спаса.

         Наступны прыпынак - Касцёл раства Дзевы Марыі. Пабудаваны ён у 1937 годзе. З заходняга боку, над галоўным уваходам, двух’ярусная ў квадратным сячэнні вежа, завершаная шасцігранным шпілем. Вузкія аконныя праёмы аздоблены вітражамі. Над галоўным уваходам у храм знаходзіцца скульптурная кампазіцыя Святой Дзевы Марыі. Яна прывезена з Вільні, а алтар касцёла зроблены ў Варшаве. У 1962 годзе касцёл быў зачынены прадстаўнікамі савецкай улады, інтэр’ер касцёла быў частковы вывезены ў Польшчу. У лютым 1989 года святыня была зноў адчынена. 13 верасня 1989 года тут прайшла першая імша.

   З гістарычных помнікаў у аграгарадку Лойкі захаваўся будынак былой адміністацыі гміны. Будынак пабудаваны ў 1932 годзе ў стылі польскага мадэрна мясцовымі майстрамі. У падвале была турма. У час вайны за будынкам была лесапільня, дзе прымусова працавалі мясцовыя людзі. Да 1938 года тут вучыў мясцовых дзяцей пан Гебельт. Пазней тут працавала базавая школа, аптэка, амбулаторыя. У планах мясцовых улад было адкрыць тут гасцініцу. Зараз будынак гміны чакае новага гаспадара, які ўдыхне ў яго новае жыццё.

   Як сведчаць раскопкі старажытных курганоў і могільнікаў, землі на левым беразе Нёмана яшчэ да нашай эры былі заселены плямёнамі яцвягаў. Нашых продкаў прыцягвала рака, поўная рыбы, лясы, дзе вадзілася мноства рознай дзічыны, птушак. Адным словам, у гэтых мясцінах можна было пракарміцца дарамі прыроды-матухны.

Вёска Лойкі ў мінулым называлася Баля Велькая. Сучасны аграгародок і зараз самы вялікі – галоўная вуліца цягнецца амаль 6 кіламетраў. Сваю назву Лойкі, хутчэй за ўсё, атрымали ад слова “лой” – авечы тлушч.

Старажылы ўспамінаюць, што і да вайны, і ў пасляваенны перыяд, асноўным заняткам тутэйшага люду была авечкагадоўля – гандаль аўчынамі, авечым мясам і тлушчам. Дзяды і прадзеды тутэйшых сялян у кірмашовыя дні перапраўляліся на пароме і лодцы праз Нёман і гандлявалі ў Гродна ўсім, што даваў авечы статак: воўнай, аўчынамі, мясам, тлушчам. Да нашага часу жывуць у Лойках людзі, якіх называюць аўчарамі.

   У народным краязнаўчым музеі ”Вытокі” можна пазнаёміцца з мінулым і сучасным нашага аграгарадка, на ўласныя вочы пабачыць, як выглядала звычайная вясковая хата ў канцы 19 стагоддзя, якімі прадметамі побыту карысталіся нашы прадзядулі і прабабулі, пазнаёміцца з традыцыйнай культурай рэгіёна і народнымі рамёствамі, Даведацца шмат цікавага з тэматычных экскурсій: “Хата – частка сусвету”, “Мелодыя ручніка”, “Сапоцкінскі кірмаш”, “З гісторыі аднага экспаната”.

   Завяршае нашу вандроўку знаёмства з сядзібай пана Тукалы ў в.Белыя Балоты. Першыя звесткі аб існаванні маёнтка знаходзім у матэрыялах 2-й паловы XVІІІ стагоддзя. Будавалі Тукалам сядзібны дом мясцовыя цесляры, якія мелі багаты вопыт і ведалі традыцыі. Унутранае аздабленне дома адпавядала тагачаснай еўрапейскай модзе. У буфетах і пасудных шафах быў дарагі фарфор, шкло, крышталь.

Каля маёнтка быў разбіты ружоўнік з сотнямі гатункаў руж, прывезеных з-за мяжы. Побач, у клетках, жылі паўліны. Пан вельмі ганарыўся звярынцам, заўсёды паказваў яго гасцям, якія наведвалі маёнтак. Побач з маёнткам знаходзіліся прыгожыя азёры, засаджаныя лілеямі.

Сёння маёнтак Пана Тукалы аднаўляецца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.