Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 26 сентября 2022 в 08:50
133 просмотра

З 19 па 23 верасня ў школе актыўна прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

“10 запаведзяў”

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю  жыцця век.

Віктар Швед

Описание: Картинки по запросу картинки ко дню роднай мовы

19 верасня вучні і настаўнікі  прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Родная мова гучала ў настаўніцкай, у сталоўцы, у бібліятэцы, на ўроках роднай мовы.

20 верасня члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” правялі экскурсію для вучняў 4-5 классаў у краязнаўчым музеі “Вытокі” на тэму “Мастацтва агню і гліны”.

21 верасня вучні 6 класа з задавальненнем і азартам стваралі інтэрактыўнае воблака “Маё любімае слова па-беларуску” . Прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Свята роднай мовы”.

22 верасня ў нашу школу завіталі госці – народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі”. У іх выкананні гучалі беларускія песні пра радзіму, мову, вёсачку.

У рамках Тыдня роднай мовы 23 верасня  вучні 8-11 класаў  паглядзелі кінафільм “Францыск Скарына: чытаючы гравюры”.

23 верасня стартавала творчая  акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”

У кабінеце роднай мовы аформлена тэматычная выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.