Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Творчая сустрэча

Дата: 1 марта 2019 в 13:55
451 просмотр

27 лютага 2019 года ў нашай школе адбылася творчая сустрэча з паэтэсамі Гродзеншчыны.

Да нас завіталі Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая, дзяцячая пісьменніца, і Людміла Антонаўна Кебіч, Старшыня Гродзенскага аддзела “Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Пісьменніцы наведваюць нашу школу ўжо не першы раз. Вучні  чыталі, інсцэніравалі творы паэтэс.

Ганна Іосіфаўна  і Людміла Антонаўна падзяліліся сваімі новымі творчымі здабыткамі і падаравалі ў кабінет роднай мовы свае кнігі. Усе жадаючыя атрымалі кнігі пісьменніц з аўтографам.

Напрыканцы сустрэчы госці наведалі школьны краязнаўчы музей “Вытокі” і пакінулі падзяку ў Кнізе ганаровых гасцей.

Такія сустрэчы спрыяюць выхаванню ў дзяцей павагі да роднага слова, да гісторыі малой радзімы, абуджаюць пачуццё гонару за сваю мову!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.