Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія

Дата: 12 ноября 2021 в 08:25, Обновлено 13 ноября 2021 в 08:29
170 просмотров

Члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы”, вучні 8 класа, пабывалі ля форта №2 Гродзенскай крэпасці – помніка ахвярам фашызму.

Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбываліся на гэтым месцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут у 1941-1943 гадах было расстраляна больш за 3000 ваеннапалонных і  мірных жыхароў Гродна, у тым ліку і яўрэяў, а таксама заложнікаў польскай інтэлігенцыі. Тут загінуў вядомы гродзенскі краявед і настаўнік Гродзенскай гімназіі, заснавальнік Гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі.  На месцы трагедыі ў 1960 годзе ўстаноўлены помнік Маці, якая смуткуе, а ў 1990 годзе –   мемарыяльная пліта з імёнамі  50 палякаў з польскага горада Ліпска.

Ля помніка  вучні ўшанавалі памяць людзей, якія загінулі, хвілінай маўчання.

Такія экскурсіі спрыяюць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і гонару за сваю малую Радзіму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.