Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Юныя экскурсаводы

Дата: 25 октября 2021 в 16:52
129 просмотров

 “Лён у жыцці нашых продкаў” – так  называлася выстава, якая ладзілася ў нашай установе адукацыі. Вучні 8 класа, члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы”, падрыхтавалі і правялі цікавую і змястоўную экскурсію пра лён. 

Падчас экскурсіі Леашкевіч Максім паведаміў пра лён як расліну,  якая любіць, каб яе добра даглядалі: палолі, падкормлівалі, а дзе трэба, і палівалі. Не дагледзіш як след — і знізіцца ўраджай, валакно будзе горшае.

Калінская Таццяна расказала пра саматканыя спадніцы, якія насілі жанчыны ў нашай мясцовасці. Вялікую каштоўнасць мае спадніца-андарак, якую зберагла ў сваім куфры і перадала ў наш музей жыхарка в. Зарачанка Алешчык Зоф’я Аляксандраўна. А таксама фартух, які ткала і вышывала бабуля дзяўчынкі Калінская Аліна Аляксандраўна. 

Жук Ангеліна пазнаёміла з  калекцыяй ручнікоў з бабулінага куфра Лойкаўскага краю -  абрадавыя, побытавыя і дарожныя ручнікі. 

  Ваяводскі Аляксей адзначыў вялікую ролю арнамента ў беларускім касцюме. Гэта сімвалы, якія неслі акрэслены сэнс. Такія сімвалы маглі быць пажаданнем шчасця для маладых або абярэгам.

А Жук Аляксей расказаў, як у  нашай мясцовасці называліся  мужчынскія штаны -  “нагавіцы”, “ганавіцы”, “порты”, “кроклы” ці “кроквы”. Кроклы, кроквы –хутчэй за ўсе ад слова “крок”.

Здаецца час спыніўся…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.