Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Экскурсія “Ганчарныя вырабы – посуд нашых продкаў”

Дата: 26 апреля 2022 в 15:58
189 просмотров

Савет школьнага музея “Вытокі” запрасіў выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” на экскурсію “Ганчарныя вырабы – посуд нашых продкаў”.

Ганчарнае рамяство лічыцца адным з самых старажытных на зямлі.У народным фальклоры ёсць такая прытча: “Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек Бога. Бог моўчкі паклаў у далонь чалавеку кавалак гліны”.
       Калекцыя глінянага посуду нашага музея  захапіла наведвальнікаў  формай, памерамі, колерам прыроднага  цуда – гліны.Падчас экскурсіі вучні  пазнаёміліся са старажытнай тэхналогіяй апрацоўкі глінянага посуду,характэрнай для  паліваных і задымленых вырабаў. Вучні даведаліся, што гладыш – гэта збан без ручкі, гарлач - збанок з вузкім горлышкам, макітра- глыбокі посуд з круглым шырокім дном, які служыў для расцірання маку,яек.У гліняным посудзе трымалі прадукты, падавалі на стол, насілі абед у поле. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.