Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2017 в 10:52, Обновлено 23 февраля 2017 в 15:59
954 просмотра

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

   У фае навучальнай установы аформлены інфармацыйны стэнд.

   У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава твораў класікаў, падрыхтаваны стэнд з выказваннямі вядомых беларусаў аб роднай мове.

   21 лютага  ў школе праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Родная мова гучала ўсюды: у настаўніцкай, у школьнай сталоўцы, у майстэрні, у бібліятэцы. Ва ўсіх класах прайшла інфармацыйная гадзіна “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Вучням 1-2 класа была прапанавана дэманстрацыя мультыплікацыйнага фільма (на беларускай мове) “Беларускія прымаўкі і прыказкі”, вучняў 3-4 класаў чакала прэзетацыя кнігі “Мішка-прывід”, 5-6 класаў – “Кветка малой Радзімы” – падарункі Ганны Скаржынскай-Савіцкай, вучняў 9-11 класаў - кніга Людмілы Кебіч “Дамінанты лёсу”, пісьменніц, якія  жывуць  і працуюць у Гродна і ў 2016 годзе наведвалі нашу школу.

   Вучні 6-7 класаў удзельнічалі ў КВіЗ “Мова цікавая і займальная”.

   Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і, мы, настаўнікі ДУА “Лойкаўская сярэдняя школа”, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, - гордасць за сваю мову!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.